Станаўленне беларускай нацыі ў XIX-пач. XX стст.
Станаўленне беларускай нацыі (другая пал. XIX – пачатак XX ст.)
Пытанне пра станаўленне беларускай нацыі вельмі складанае і супярэчлівае ў сваёй аснове, але яго вывучэнне і вырашэнне з’яўляецца надзвычай важнай задачай.
У дадзенай працы мной былі вылучаны наступныя задачы:
Акрэсліць асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Еўропы ў другой палове 19 стагоддзя;
Выявіць асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі;
Разгледзець ідэалогію “заходнерусізму” і яе асноўныя рысы;
Прасачыць за дзейнасцю беларускіх рэвалюцыйных арганізацый;
Вызначыць заканамернасці фарміравання асноўных элементаў беларускай нацыі;
Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст.
Да пачатку нацыянальнага аб’яднання Італія была раздроблена на 7 частак, якія знаходзіліся ў розных станах. Заможная Ламбарда-Венецыянская вобласць уваходзіла ў склад Аўстрыйскай імперыі. На тронах меньш развітых герцагств цэнтральнай Італіі сядзелі манархі з дома аўстрыйскіх габзбургаў. У адносна адсталым Каралеўстве Абедзьвюх Сіцылій быў усталяваны кантроль іспанскай галіны дынастыі Бурбонаў. Папская вобласць знаходзілася пад свецкай уладай пап. Самай развітай і ліберальнай дзяржавай, якая валодала адзінай ва ўсёй Італіі канстытуцыяй, было Сардзінскае каралеўства, альбо П’емонт.
Запатрабаванні паскоранага капіталістычнага развіцця і перш за ўсё неабходнасць стварэння агульнаітальянскага рынка і народная свядомасць нацыянальнага адзінства штурхалі шырокія слаі насельніцтва да барацьбы за нацыянальнае вызваленне і аб’яднанне Італіі.
У аб’яднальным руху абазначыліся два галоўныя напрамкі: умерана-ліберальнае на чале з прэм’ер-міністрам П’емонта Каміла Бенса Кавурам і рэвалюцыйна-дэмакратычнае, буйнейшымі прадстаўнікамі якога былі Джузэпе Мадзіні і Джузэпе Гарыбальдзі. Лібералы імкнуліся ажыццявіць аб’яднанне Італіі “зверху”, г. зн. Без рэвалюцыі, у форме кансцітуцыйнай манархіі на чале з П’емонтам. Мадзіны быў прыхільнікам рэспублікі і дамагаўся сваіх мэтаў пры дапамозе паўстанняў і змоваў. Для Гарыбальдзі галоўным было аб’яднанне Італіі ў любой форме. На чале нацыянальнага руху апынуліся лібералы, якія апіраліся на рэурсы і магчымасці П’емонта.
Аб’яднанне Італі пачалося з далучэння да Сардзінскага каралеўства Ламбардыі, здзейсненага ў выніку паспяховай вайны 1859 г. П’емонта і Францыі супраць Аўстрыі. Затым у выніку масавага рэвалюцыйнага руху да П’емонта далучыліся цэнтральнаітальянскія дзяржавы і Каралеўства Абедзьвюх Сіцылій. Вялікую ролю ва ўключэнні ў Сардзінскае каралеўства поўдня Італіі адыграў Гарыбальдзі і яго атрад дабраахвотнікаў
У 1861 г. было абвешчана Італьянскае каралеўства на чале з Савойскай дынастыяй, якая ўладарыла ў П’емонце. Пры дапамозе Прусіі, якая атрымала перамогу над Аўстрыяй, у 1866 г. да яго была далучана Венецыя. Аб’яднанне краіны завяршылася далучэннем у 1870 г. Рыма, які ў наступным годзе зрабіўся сталіцай Італіі.
Аб’яднане Італіі адбывалася адначасова і “зверху”, шляхам войн і далучэняў і “знізу”, у выніку рэвалюцыйных рухаў.
Аб’яднанне Германіі адбылося па плане прускага канцлера Отта фон Бісмарка і толькі “зверху”, пад кіраўніцтвам і вакол самай моцнай дзяржавы – Прускага каралеўства. Аўстрыйская імперыя, якая таксама прэтэндавала на ролю лідэра ў Германіі, апынулася не ў стане змагаца з Прусіяй.
Першы крок гэтыя дзяржавы здолелі зрабіць разам: у 1864 годзе яны здзейснілі напад на Данію і адабралі ў яе два герцагства з нямецкім насельніцтвам – Шлезвіг і Гальштэйн. Але ўжо ў 1866 годзе яны сутыкнуліся адно з адным на полі бою. У выніку хуткай вайны Прусія разбіла Аўстрыю і пазбавіла яе ўдзелу ва ўнутрыгерманскіх справах. Пад началам Прусіі быў утвораны Заходнегерманскі саюз, у які ўвайшлі дзяржавы, што знаходзіліся заходней ракі Майн. Пасля перамогі Прусіі над Францыяй і абвяшчэння 18 студзеня 1871 г. Германскай імперыі ў яе склад увайшлі і астатнія германскія дзяржавы.
Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі
Нацыя – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці. Нацыі ўзнікаюць на базе феадальных народнасцей у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці. Рашаючую ролю ў пераўтварэнні народнасцей у нацыі адыгрываюць капіталістычныя і эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Непасрэдна звязаны з эканамічным фактарам пры кансалідацыі нацыі сацыяльны, палітычны, дэмаграфічны.
У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна вылучыць два перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII – першую палову XIX ст. і з’яўляцца своеасаблівым пераходам ад феадальнай народнасці да пачатку станаўлення буржуазнай нацыі. Наступны перыяд пачынаецца з другой паловы XIX ст. і характарызуецца як час станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў эпоху капіталізму.
Адной з асноўных прымет нацыі з’яўляецца агульнасць эканамічнага жыцця насельніцтва адпаведнай этнічнай тэрыторыі. Развіццём капіталізму забяспечваецца больш высокі ўзровень гэтай агульнасці ў параўнанні з феадалізмам. Реформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталічнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак. Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі. Прамысловасць атрымала неабходную рабочую сілу з ліку абеззямеленных і пралетарызаваных сялян, а таксама рынак збыту прадукцыі, які пашыраўся ў ходзе разбурэння натуральнай і паўнатуральнай памешчыцкай і сялянскай гаспадаркі.
Уцягванне гаспадаркі Беларусі ў рыначныя сувязі прывело да змен у яе структуры. У сельскагаспадарчай вытворчасці пераважнае значэнне набылі малочная жывёлагадоўля і вырошчванне тэхнічных культур, што садзейнічыла яе арыентацыі на ўнутраны і знешні рынак. У структуры прамысловасці асноўнае месца займалі галіны, якія выкарыстоўвалі мясцовую сыравіну. Павелічэнню аб’ему эканачічных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі спрыяла будаўніцтва чыгунак і іншых шляхоў зносін. Кансалідацыі беларускай нацыі садзейнічалі таксама рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва. Губернскія центры Беларусі і іншыя яе буйныя гарады паступова станавіліся цэнтрамі лакальных мясцовых рынкаў, цесна звязаных паміж сабой і з агульнарасійскім рынкам.
Прамысловы пралетарыят Беларусі харакарызаўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй. Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксамі шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамысловыя купцы). Паводле перапісу насельніцтва 1897 г. 84,5 % купцоў 5 заходніх губерняў складалі яўрэі, 10,7 – рускія і толькі 1,7 % былі беларусамі. Больш чым палова фабрік і заводаў з’ўлялася ўласнасцю яўрэйскай буржуазіі.
Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў XIX ст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова.
Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовастці (больш за 90 %). Доля тых беларусаў-гаражан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднем толькі 14,5 %. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў.
Агульнасць мовы – адна з самых істотных прыкмет нацыі. Як важнейшы сродак чалавечых зносін яна ўдзельнічае ў працесе ўтварення на пэўнай тэрыторыі супольнасці эканамічнага жыцця і псіхічнага складу людей, з’яўляецца асновай развіцця ўсіх галін нацыянальнай свядомасці. Станаўленне нацыянальнай (літаратурнай) мовы, агульнай для ўсёй этнічнай тэрыторыі, патрабуе ад прыгнечаных народаў, найперш ад інтэлігенцыі, працяглай барацьбы за пашырэнне яе ўжывання на ўсе сферы гаспадарчага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця, а таксама дзяржаўнага кіравання на адпаведнай тэрыторыі. Канчаткова гэтыя праблемы для прыгнечаных этнасаў вырашаюцца толькі з заваяваннем імі дзяржаўнай самастойнасці.
У ходзе падаўлення паўстання 1863 – 1864 гг. М. Мураўёвым былі сфармуляваны задачы і распрацаваны канкрэтныя меры па татальнай русіфікацыі краю. Адмаўляючы, як і раней, існаванне беларускага этнасу, яго мовы і культуры, царскі ўрад і мясцовыя адміністратары ў 60-ыя гады рэзка ўзмацнілі ідэалагічную апрацоўку беларускага насельніцтва праз царкву, асвету, друк, дзяржаўныя ўстановы з мэтай надання краю “истинно русского» аблічча, выкаранення гістарычнай памяці, нацыянальнай свядомасці і ўсіх этнічных асаблівасцей беларусаў. Адпаведным чынам пісалася гісторія Беларусі. Не давяраючы мясцовым настаўнікам і чыноўнікам, асабліва католікам, Мураўеў амаль цалкам замяніў іх выхадцамі з центральных губерняў, прывабіўшы павышэннем аклада на 50 працэнтаў і перспектывай худкай кар’еры.
Закрыўшы ў 1864 г. адзіную на Беларусі вышэйшую школу – Горы-Горацкі земляробчы інстітут, царскі ўрад да канца свайго існавання зацята адхіляў усе хадатайцтва аб заснаванні ў беларуска-літоўскіх губернях вышэйшай навучальнай ўстановы. Адсутнасть такіх устаноў вельмі адмоўна адбівалася на фарміраванні нацыянальнай інтэлігенцыі, на развіцці грамадска-культурнага і палітычнага руху. У расійскіх універсітэтах і інстітутах для ўражэнцаў Беларусі і Літвы каталіцкага веравызнання былі ўстаноўлены абмежаванні ў прыёме на вучобу.
У другой палове XIX – пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значные змены адбыліся ў гутарковай мове. Ішло паступовае змешванне мясцовых дыялектаў, адбываліся змены ў слоўнікавым запасе мовы. З’яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі.
На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова, якая з XVIII ст. фактычна стала мёртвай. Таму ў новых гістарычных абставінах крыніцай развіцця беларускай літаратурнай мовы з’явілася вусная паэтычная народная творчасць. Беларускія пісьменнікі і паэты ў сваіх літаратурных творах шырока выкарыстоўвалі народныя песні, казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі. Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы адбывалася павольна, што тлумачыцца цяжкасцямі ў друкаванні і распаўсюджанні беларускамоўных твораў.
Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый
Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70-х гадоў. У той час пануючым накірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі. Народнікі верылі ў асаблівый шлях развіцця Расіі. Ім не падабаўся капіталізм, які суправаджаўся пралетарызацыяй дробных уласнікаў. Народнікі спадзяваліся, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці да сацыялізму. Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разначыннай інтэлігенцыі.
З самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні – рэвалюцыйная і рэфарматарская. Прадстаўнікі першай асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт лічылі сялянскую рэвалюцыю і рабілі ўсё магчымае, каб падштурхнуць сялян да рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя і перажыткаў прыгонніцтва. Памяркоўныя народнікі хацелі перайсці да сацыялізму шляхам паступовага рэфармавання існуючага лада Расіі. У 70-я – пачатку 80-х гадоў папулярным было рэвалюцыйнае народніцтва (П. Л. Лаўроў), бунтарскую (М. А. Бакунін) і змоўніцкую (П. М. Ткачоў).
Народніцкі рух на Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 70-х гадоў былі ўражэнцы Беларусі М. Сухдзілоўскі, С. Кавалік, І. Грынявіцкі, Р. Ісаеў,. У другой палове 70 – пачатаку 80-х гадоў у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі.
Народнікі на Беларусі спрабавалі аб’яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночна-заходняя арганізацыя “Народная волі”. Праўда праіснавала яна нядоўга.
У першай палове 80-х гадоў у Пецярбургу існавалі гурткі студэнтаў – выхадцаў з Беларусі нарадавольніцкага і ліберальна-асветніцкага накірункаў. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў.
Як і іншыя арганізацыі рэвалюцыйнага народніцтва Расіі, беларускія народнікі перажавалі значны крызіс.
У рэвалюцыйным руху Расіі ідэалогія народніцтва паступова саступала месца марксізму. Першае знаёмства з марксісцкай літаратурай адбылося яшчэ ў гуртках народнікаў. Узнікненне самастойнага сацыял-демакратычнага руху на Беларусі звязана з дзейнасцю польскай партыі “Пралетарыят” і пляханаўскай групы “Вызваленне працы”, у якой актыўна удзельнічалі беларускія народнікі А. Трусаў і С. Ляўкоў, паэт-дэмакрат А. Гурыновіч.
Працэс складвання нацыі праяўляецца ў нацыянальным руху. Гістарычная заканамернасць з’яўлення нацыянальных рухаў звязана з эпохай канчатковай перамогі капіталізму над феадалізмам і высначаецца тым, што для поўнай перамогі таварнай вытворчасці неабходна заваяванне ўнутранага рынку буржуазіяй, неабходна дзяржаўнае згуртаванне тэрыторый з насельніцтвам, якое гаворыць на адной мове, пры ліквідацыі ўсіх перашкод развіццю гэтай мовы і замацаванню яе ў літаратуры.
Тэндэнцыяй усякага нацыянальнага руху з’яўляецца ўтварэнне нацыянальнай дзяржавы, якая найперш забяспечвае адзінства мовы і бесперашкоднае яе развіццё ва ўсіх сферах гаспадаркі і грамадскага жыцця.
Найбольшы ўклад у распрацоўку беларускага нацыянальнага пытання і задач нацыянальнага руху ўнеслі два нумары гектаграфаванага часопіса “Гоман”, выдадзеныя у Пецярбургу ў 1884 г. дачыненне да іх выдання, па матэрыялах следства, малі студэнты, ураженцы Беларусы А. Марчанка, Х. Ратнер і інш. У заяве рэдакцыі (№1) адзначалася, што часопіс меў сацыальна-рэвалюцыйнай групы беларусаў, якая “зусім надаўна выступіла на арэне дзейнасці ў сябе на радзіме і атаясаміла свае інтарэсы з інтарэсамі беларускай народнасці”. Па нацыянальным пытанні група падтрымлівала і прапагандавала “прынцып абласной самастойнасці як аснову для будучага федэральна-палітычнага ладу”. Яна абвясціла права беларускага народа “кіравать сабою”, “распараджацца сваім лёсам”, “заняць ў Расіі такое ж месца, якое імкнуцца заняць іншыя больш ці менш буйныя народнасці”. Рэдакцыя падкрэслівала, што Радзіма толькі тады зможа забяспечыць сваю самастойнасць, калі яна “сама сваімі ўласнымі сіламі даб’ецца свабоды, сама ўладкуецца”. Для гэтага гоманаўцы прызналі неабходным выданне спецыяльнага беларускага органа друку і стваренне самастойнай абласной рэвалюцыйнай арганізацыі, якая з’яўлялася б “арганічнай часткай насельніцтва свайго раёна”. Разам з тым яны лічылі абавязковымі ў неабходным выпадках самыя цеснасць паміж асобнымі мясцовамі арганізацыямі, а таксама дапамогу з боку центральным групам, якія дзейнічалі ў сталіцах.
Рэдакцыя “Гомана” змясціла ў №2 вялікі артыкул па нацыянальным пытанні (без назвы), які зыходзіў ад пецярбурскай групы, што называла сябе “беларускай мясцовай фракцыяй” партыі “Народная воля”. Адным з заснавальнікаў гэтай арганізацыі был Ігнат Грынявіцкі. У артыкуле дадзена разгорнутае навуковае абгрунтаванне прагрэсіўнасці працэсу ўзнікнення нацый і права кожнай нацыі на самавызначэнне свайго лёсу. Адносна сваей радзімы аўтары адзначылі, што яна “мае ўсе арыгінальныя якасці, якія надаюць ей своеасаблівую фізіяномію і самым натуральным чынам вылучаюць яе як асобную галіну славянскага племені”. Пры гэтым яны спасылаліся на спецыфічныя і этнаграфічныея ўмовы, агульны гістарычны лёс народа, асобую мову, эканамічная адносіны ў краі, усведамленне народам сваёй арганічнай еднасці і адрознення ад суседніх народаў. Зыходзячы з гэтага, аўтары заявілі аб сваей рашучасці “энергічна абраняць Беларусь як ад польскага, так і вялікарасейскага насілля”.
У артыкуле выказвалася ўпэўненасць у тым, што Беларусь у выніку барацьбы “перародзіцца для новага самастойнага жыцця і зойме ганаровае месца сярод іншіх федэрацый Расіі на прынцыпах свабоднага пагаднення з імі”.
Ідэалогія “заходнерусізму” і яе рысы
Заходнерусізм, канцэпцыя адмаўлення гістарычнасці беларусаў як самастойнай і самабытнай этнічнай адзінкі, аіаясамлівання іх з велікарускім этнасам.
Гісторічныя перадумовы заходнерусізму звязаны з інкарпарацыяй Беларусі ў склад Рассііскай імперыі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай і абгрунтаваннем палітыкі русіфікацыі, насаджэння рускага буйнога землеўладання, рускага чыноўніцтва, адмена ў 1840 Статута Вялікага княства Літоўскага 1588, ліквідацыі ў 1839 Брэсцкай уніі 1596, стварэння і дзейнасці “Заходняга камітэта” 1862 – 1865, увядзення ў якасці афіцыйнай толькі рускай мовы, адпаведнай ёй сістэмы адукацыі, друку, усяго духоўнага.
Паўстанне 1863 года падштурхнула царскія ўлады звярнуць пільную ўвагу на заходнія губерні. Распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнай палітыцы ў гэтым рэгіёне была ўскладзена на Заходні камітэт, які ўзнавіў сваю дзейнасць у 1862 годзе.
З другой паловы 60-х гадоў перад царскімі ўладамі паўстала праблема ліквідацыі польскага ўплыву на заходнія землі. Падмурак паланізацыі бачыўся ім у шляхце. Таму было праведзена шэраг мераў палітычнага і эканамічнага характара з мэтай яе ізаляцыі.
Выканаўчую ўладу выконвалі віленскі генерал-губернатар і губернатары Заходняга краю. Яны непасрэдна падпарадоўваліся міністру унутраных спраў. З усіх губернатараў толькі Н.П.Мураўёў быў непасрэдна блізкі да Аляксандра II. Пасля падаўлення паўстання 1863 года ён набыў тытул “спасителя России”.
Дзеля таго, каб падарваць эканамічны і палітычны ўплыў польскай шляхты ў заходніх губернях, царскія ўлады ў 1864 годзе ўвялі новыя правілы пацверджання дваранства. Цяпер дзеля доказу дваранства неабходна было прадставіць за 3 гады дакументы, якія пацвярджаюць правы валодання зямлёй з сялянамі, або прыналежнасць да шляхецкага саслоўя ў часы Рэчы Паспалітай. Большасць мелкай шляхты такіх дакументаў прадставіць не змагла, а гэта аўтаматычна пераводзіла іх у рады аднадворцаў, або гараджан.
Паколькі галоўнай рухаючай сілай паўстання 1863 года была шляхта, то царскія ўлады жорстка расправіліся з яго ўдзельнікамі. Маёнткі паўстанцаў канфіскоўваліся, а іх уладальнікі высылаліся ў Сібір.
З мэтай выкаранення паланізму М. Мураўёў паставіў задачу паступовай замены на Беларусі і ў Літве польскага землеўладання рускім дваранска-памешчыцкім землеўлажаннем. Перавага першага ў пачатку 60-ых гадоў была вельмі значнай. Так, у 1864 г. у Віленскай, Віцебскай, Менскай і Гародзенскай губернях палякам належіла 10797 маёмкаў агульнай плошчай 7532 тыс. Дз “не польскім” памешчыкам (у пераважнай большасці рускім). Такім чынам, рускім чыноўнікам на незвычайна льготных умовах перайшлі сотні маёнткаў, канфіскаваных у польскіх памешчыкаў.
Палітыка штучнага насаджэння і ўсямернай патрымкі на Беларусі рускага паместнага земляўладання, з аднаго боку, і абмежавання польска-каталіцкага землеўладання – з другога, істотна стрымлівала натуральны працэс распаду “дваранскіх гнёздаў”.
Па закону ад 10 снежня 1865 г. асобам “полькага паходжання” на Беларусі і ў Літве забаранялася набыццё маёнтка інакш як на спадчыне. Польскія памешчыкі былі пазбаўлены права карыстацца льготнымі пазыкамі Дваранскага банка. У сувязі з паўстаннем 1863 года царскі урад скасаваў на Беларусі і ў Літве выбарныя органы дваранскага самакіравання, не дапусціў увядзення земства і выбарных міраых суддзяў.
Пасля паўстання ў заходніх губернях некаторы час захоўвалася ваеннае становішча. Дзейнічалі следчыя камісіі і суды. Працягваліся арышты ўдзельнікаў паўстання. Польская шляхта страціла нават магчымасць адзначаць сямейныя святы, таму што існаваў закон, які забараняў збірацца разам некалькі чалавек. Па кожным выпадку накладваўся штраф. У 1866 годзе быў складзены пералік дзеянняў, за якія ўскладаўся штраф (выкарыстанне польскай мовы ў грамадскіх месцах і афіцыйнай перапісцы, дрэнныя адносіны да праваслаўнай царквы і г.д.).
З мэтай выцяснення польскай шляхты выкарыстоўвалася “сармацкая тэорыя”. Згодна з ёй, польская шляхта паходзіла з качэўнікаў-сарматаў, што падпарадкавалі сабе палякаў-славян і ператварылі іх у сялян. Ліквідуючы сармацкую шляхту, такім чынам, урад лічыўся выратоўнікам славянскіх народаў.
Адносна беларускага пытання царскія улады паводзілі сябе неадназначна. Падчас паўстання царскія ўлады “заігрывалі” з беларускімі сялянамі: на 20% знізілі кожнагодныя выкупныя плацяжы, надзялілі беззямельных сялян трыма дзесяцінамі зямлі. Служкі праваслаўнай царквы настройвалі сялян супраць польскіх шляхцічаў, распальвалі нянавісць да палякаў. Здараліся выпадкі, калі сяляне нападалі на атрады паўстанцаў, сачылі за польскімі памешчыкамі і дакладалі ўладам аб іх дзеяннях.
Пасля падаўлення паўстання ўлады зрабілі русіфікатарскую палітыку больш жорсткай і ўсебаковай, а выступленні сялян падаўляліся. З мэтай узмацнення рускага ўплыву на насельніцтва ўлады распрацавалі сваю стратэгію. Асаблівая ўвага надавалася пачатковай школе. Школа і царква павінны былі выхоўваць пакорлівасць і адданасць у насельніцтва.
Выкладанне вялося на рускай мове. Беларуская мова, як і польская выцяснялася са сферы ўжытку.
Дыскрымінацыйныя меры прадпрымаліся таксама ў сферы культуры і рэлігіі. У Паўночна-Заходнім крае забаранялася выданне любой літаратуры на польскай мове, акрамя малітвенікаў. Апраўдваючыся палітычнай барацьбой, улады ўмешваліся ва ўнутраныя справы Касцёла. Праваслаўная царква стала займаць дамінуючае становішча. Ёй адводзілася вызначальная роля ў выхаванні ў беларускіх сялян “праваслаўя, самадзяржаўя”. Многія сяляне-каталікі гвалтоўна пераводзіліся ў праваслаўе.
У канцы 60-х гадоў царызм вымушаны быў унесці некаторыя змены ў сваю палітыку ў Паўночна-Заходнім крае. Да 1869 года усе канфіскаваныя надзелы былі праданы, а ўмоў для канфісацыі новых не знайшлося. Да гэтага ж польская шляхта вырашыла не канфліктаваць з царскімі ўладамі, каб захаваць сваю маёмасць і падрыхтавацца да будучай барацьбы за незалежнасць. Паступова на працягу 1866-1870 гг. Было адменена ваеннае становішча.
Пад уплывам змен беларуская шляхта пачала праяўляць лаяльнасць да рускага ўрада. Сведчаннем гэтага было адноснае заспакаенне ў рэгіёне ў перыяд пад’ёму народніцкага руху. Але, нягледзячы на гэта, царызм пайшоў на значнае пашырэнне правоў шляхты. Мясцовай каталіцкай шляхце дазвалялася паступаць на службу ў губернскія ўстановы.
Змены ў адносінах да мясцовай шляхты закраналі польскую культуру і каталіцкі касцёл. Улады імкнуліся пазбягаць дзеянняў, якія маглі б разглядацца як ганенні на каталіцызм, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы касцёла.
Такім чынам, палітыка царызму істотна тармазіла сацыяльна-эканамічнае, грамадска-палітычнае і культурнае развіццё Беларусі, дэфармавала працэсы міграцыі сельскага і, адпаведна, нацыянальны склад гарадскога насельніцтва, тармазіла ўтврэнне класаў буржуазнага грамадства. Адмена прыгоннага права і іншыя буржуазныя рэформы праклалі шлях да развіцця рыначных, капіталістычных адносін, якія ў сваю чаргу сталі эканамічнай асновай фарміравання беларускай нацыі.
Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі
Станаўленне нацыянальнай (літаратурнай) мовы, агульнай для ўсёй этнічнай тэрыторыі, патрабуе ад прыгнечаных народаў, найперш іх інтэлігенцыі, працяглай барацьбы за пашырэнне яе ўывання на ўсе сферы гаспадарчага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця, а таксама дзяржаўнага кіравання на адпаведнай тэрыторыі. Канчаткова гэтыя праблемы для прыгечаных этнасаў вырашаюцца толькі з заваяваннем імі дзяржаўнай самастойнасці.
Старая беларуская літаратурная мова фактычна стала мёртвай. Вышэйшыя класы мясцовага грамадства і амаль уся інтэлігенцыя засвоілі польскую мову і культуру і цалкам адарваліся ад свайго народа. Пасля далучэння Беларусі да Расіі афіцыйнае становішча заняла руская мова. Прыгнечанае становішча беларускага народа, адсутнасць уласнай нацыянальнай інтэлігенцыі, русіфікатарская палітыка царызму і паланізатарская дзейнасць полскіх паноў і каталіцкага касцёла – усё гэта стварала незвычайныя цяжкасці на шляху фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы. Ёй давялося развівацца без дастатковай сувязі са здабыткамі і традыцыямі старой беларускай пісьмовай мовы, абапіраючыся выключна на жывую гутарковую мову народа. Нанова складваліся графічная сістэма, правпісная і граматычыя нормы, грамадска-палітычная, навуковая лексіка.
Важнейшай сферай развіцця нацыянальнай мовы ў гэты час з’яўляецца мастацкая літаратура. Сярод пачынальнікаў новай беларускай літаратуры былі інтэлігенты – прадстаўнікі апалячанай беларускай шляхты (Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Аляксандр Рыпінскі).
Незвычайна цяжкай была праблема друкавання і распаўсюджання беларускіх твораў. Ужыванне беларускай мовы ў друку прыкметна пашырылася ў перыяд рэвалюцыйнай сітуацыі канца 50-х – пачатку 60-х гадоў. Выдатную ролю ў станаўленні беларускай рэвалюцыйнай публіцыстыкі адыгралі “Мужыцкая праўда” Кастуся Каліноўскага і яго “Пісьмо з-пад шыбеніцы”.
Пры адсутнасці традыцыі пісьмовага афармлення жывой мовы і стыхійным характары выпрацоўкі новых літаратурных норм аўтары і выдаўцы беларускіх твораў кіраваліся ў асноўным фанетычным прынцыпам правапісу, скарыстоўвалі пры гэтым пісьмовыя традыцыі польскай або рускай літаратурнай мовы.
Вывады:
Сацыяльна-палітычнае жыццё Еўропы ў другой палове 19 стагоддзя характарызывалася аб’яднальнымі войнамі і рухам за незалежнасць дзяржаў, што было выклікана ростам нацыянальнай самасвядомасці народаў;
Станаўленн беларускай нацыі адбывалася ў цяжкіх сацыяльна-палітычных умовах, што было першапачаткова звязана з палітыкай русіфікацыі, якую праводзіў урад і моцным польскім уплывам;
Ідэалогія “заходнерусізму” узнікла ў выніку падаўлення паўстання 1863 года і характарызавалася рэзкім уціскам дзяржавы ў справы касцёла, пакараннем удзельнікаў паўстання і канфіскацыяй маёнткаў;
У гэты час на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі ў асноўным нацыянальныя арганізацыі, якія знаходзіліся пад уплывам расейскіх арганізацый такого кшталту, але існавалі і суполкі, што мелі сваю ярка выражаную нацыянальную адметнасць;
Мова і культура Беларусі ў гэты час развіваліся ў даволі складаных умовах, што было звязана ў асноўным з палітыкай “заходнерусізму”. Вялікую ролю ў развіцці мовы і культуры адыграла нацыянальная інтэлігенцыя.
1
Нравится материал? Поддержи автора!
Ещё документы из категории история:
Чтобы скачать документ, порекомендуйте, пожалуйста, его своим друзьям в любой соц. сети.
После чего кнопка «СКАЧАТЬ» станет доступной!
Кнопочки находятся чуть ниже. Спасибо!
Кнопки:
Скачать документ