ТЭСТАВЫЯЗАДАННІ№3
[email protected] в категроии Государство и право, вопрос открыт 29.04.2018 в 13:33
Пытанне 1.Якія рысы ўласцівы сістэме нарматыўнага рэгулявання?
–яна складваецца з асобных відаў правіл паводзін;
–правілы паводзін рэгулююць розныя пласты адносін;
–усе віды правіл паводзін мяняюцца са зменамі ў грамадстве;
–сістэма рэгулявання застаецца заўсёды нязменнай;
–мяняюцца толькі асобныя віды правіл паводзін.
Пытанне 2. Якія змены ў сістэме нарматыўнага рэгулявання адбываюцца пасля з’яўлення права?
–сістэма нарматыўнага рэгулявання застаецца ранейшай;
–яна дапаўняецца прававымі эквівалентамі (нормамі права);
–яна знікае і застаецца толькі права;
–старая сістэма развальваецца і ўзнікае новая сістэма;
–права стварае цалкам самастойную сістэму рэгулявання.
Пытанне 3. Якое месца займае права ў сістэме нарматыўнага рэгулявання грамадскіх адносін?
–права арганічна дапаўняе сістэму нарматыўнага рэгулявання;
–права з’яўляецца дадатковым відам нарматыўнага рэгулявання;
–яно знаходзіцца на перыферыі нарматыўнага рэгулявання;
–права падпарадкавана іншым відам правіл паводзін;
–права з’яўляецца галоўнай часткай нарматыўнага рэгулявання.
Пытанне 4. Якія грамадскія адносіны рэгулююцца менавіта правам?
–маральныя адносіны;
–вытворчыя адносіны;
–таварна-грашовыяадносіны;
–адносіны, якія заснаваны на эквівалентных пачатках;
–адносіны па абмену і размеркаванню каштоўнасцей.
Пытанне 5. Якімі сродкамі права ўздзейнічае на рэгулюемыя грамадскія адносіны?
–права прыстасоўвае сродкі, якія ўласцівы іншым правілам паводзін;
–у праве існуюць свае адметныя прыёмы і сродкі;
–права складаецца з суразмерных адносінам эквівалентаў;
–эквіваленты ў праве адэкватны рэгулюемым адносінам;
–прававыя эквіваленты замацоўваюцца ў нормах права.
Пытанне 6. Якім чынам ствараюцца прававыя эквіваленты?
–запазычваюцца ад іншых відаў правіл паводзін;
–бяруцца наўпрост з грамадскіх адносін;
–ствараюцца якасна новыя, невядомыя раней эквіваленты;
–прававыя эквіваленты ствараюцца адвольна;
–існуюць вечна.
Пытанне 7. У якіх формах існуе права?
–у выглядзе нарматыўнай часткі;
–у форме прававой свядомасці;
–у форме маральнай свядомасці;
–у форме прававых грамадскіх адносін;
–як пачуццё права.
Пытанне 8. Якая сфера грамадскіх адносін наўпрост абумоўлівае развіццё права?
–вытворчыя адносіны;
–этычныя адносіны;
–таварна-грашовыяадносіны;
–усе віды грамадскіх адносін;
–навуковыя адносіны.
Пытанне 9. Якія з адзначаных форм характэрны для развіцця права?
–права пашырае поле свайго дзеяння;
–поле дзеяння права звужаецца;
–павелічэнне колькасці норм права;
–памяншэнне колькасці норм права;
–поле права застаецца нязменным.
Пытанне 10. Якія змены ў сістэме нарматыўных рэгулятараў адбываюцца пасля ўзнікнення права?
–права падпарадкоўвае сабе ўсе іншыя правілы паводзін;
–яно пастаянна пашырае поле свайго дзеяння;
–права імкнецца забараніць усе астатнія віды правіл;
–права падпарадкоўваецца іншым правілам паводзін;
–права заўсёды займае асобную нішу.
0 ответов
Зарегистрируйтесь или авторизируйтесь на сайте чтобы оставить ответ на вопрос.