Дыялог з векам «Еўфрасіння Полацкая – нябесная заступніца зямлі беларускай»

Дыялог з векам

«Еўфрасіння Полацкая – нябесная заступніца зямлі беларускай»



Мэты:

1. Пазнаеміць дзяцей з рэлігійнай і асветніцкай дзейнасцю Е.Полацкай.

2. На прыкладзе Е.Полацкай выхоўваць у дзяцей высокія маральныя якасці і пачуцце грамадзянскага абавязку перад Радзімай і народам.

Абсталяванне: альбом «Гістарычныя асобы Беларусі», малюнак (фотаздымак) Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы ў Полацку.

Падрыхтоўчая работа: размеркаванне роляў, падрыхтоўка інцэніроўкі.


Ход занятку

1. Уступнае слова.

Беларуская зямля здаўна слаўная імёнамі сваіх знакамітых сыноў і дачок. Жылі яны ў розныя часы, нярэдка аддзеленыя ад нас не адным стагоддзем, аднак аднолькава шчыра былі адданы Бацькаўшчыне.

Вось і Еўфрасіння Полацкая, пра якую пойдзе гаворка сёння, несла нязгаснае святло ведаў. Яна стала першай беларускай жанчынай, аб якой загаварыў увесь свет. I хоць з таго часу, калі жыла Е.Полацкая, мінула больш за восем стагоддзяў, нельга згадваць яе імя без пашаны і павагі. Е.Полацкая стала першай у гісторыі мецэнаткай. Дзякуючы ёй былі створаны першыя школы. Е.Полацкая клапацілася аб перапісванні кніг, развіцці дойлідства. Пры ёй дойлідам Іаанам была пабудавана вядомая царква Спаса ў Полацку. Па заказу Е.Полацкай выдатнейшы майстар Лазар Богша зрабіў знакаміты крыж. Не без удзелу Е.Полацкай ствараліся ў полацкіх храмах унікальныя фрэскавыя замалёўкі. На схіле жыцця Ефрасіння вырашыла здзейсніць рэлігійны подзвіг: адправіцца ў далекае і цяжкае падарожжа ў Іерусалім, каб пакланіцца святой зямлі, дзе жыў Ісус Хрыстос. Там яна і памерла ў 1161 годзе (па другіх звестках – у 1173 г.). Пазней рэшткі святой былі перавезены ў Полацк.

Е.Полацкую праваслаўная царква абвясціла святой. Каталіцкая царква таксама прызнала яе святой. Вернікі лічаць Еўфрасінню Полацкую нябеснай заступніцай беларускай зямлі.


2. Інсцэніраванне.

1 вучань: Дзяўчынцы, што нарадзілася ў сям’і князя Святаслава-Георгія і княгіні Соф’і, далі старажытнае полацкае імя Прадслава.

2 вучань: Але жыцце князёўны праходзіла не толькі ў храме. Яе вабіла шматгалоссе торжышча, дзе можна было пачуць гусляра, убачыць выступленне скамарохаў і батлеечнікаў.

1 вучань: У тыя часы дзяцінства было карацейшае за сёняшняе. Калі князёўне мінула дванаццаць гадоў, князь Святаслаў падняўся ў яе святліцу і загаварыў пра замужжа.

Князь: Нявеста ты ўжо ў нас, князёўна.

Прадслава: Гадамі – нявеста.

Князь: Ці можа, жаніхі-князі табе не па сэрцы?

Прадслава: Не па сэрцы.

Князь: Мо непрыгожыя?

Прадслава: Прыгожыя, дык неразумныя.

Князь: А калі гожыя і разумныя?

Прадслава: Дык душою слабыя.

Князь: Забудзеш пра гэта сярод забаў і весялосці. Дзе ж сям’я твая будзе?

Прадслава: Увесь свет – сям’я мая.

1 вучань: Яшчэ неаднаразова князь пераконваў дачку, але Прадслава зрабіла па-свойму. Тайна ад бацькоў яна прыняла пастрыг у дзень святой Еўфрасінні Александрыйскай.

2 вучань: Пражыўшы колькі гадоў у манастырскай слабодцы, аддаючы ўсю сябе кнігам, князёўна звярнулася да епіскапа Іллі.

Ілля: Што прывяло да мяне, дачка мая?

Ефрасіння: Ойча мой, дазволь пасяліцца ў саборы святой Сафіі. Хачу там, у келлі-галубніцы, пачаць перапісваць святыя кнігі ўласнымі рукамі.

Ілля: А ці ведаеш ты, дачка мая, што гэта нялегкая фізічная праца, якая па сіле толькі мужчыне?

Ефрасіння: Я здолею, ойча.

Ілля: Перапісчык піша не на стале, а на далоні левай рукі, якую падпірае локцем аб калена. I так доўгія гадзіны, напружваючы зрок, не дазваляючы руцэ здрыгануцца.

Ефрасіння: Я здолею, ойча мой.

Ілля: Але ж перапісчыку мала добра ведаць грамату, неабходна мець і мастацкія здольнасці.

Ефрасіння: Я вырашла цвёрда, ойча мой.

Ілля: Ну, калі так... Дык прымі мае благаславенне, дачка мая, на вялікі труд і добрую славу ў імя прасвятлення душы чалавечае.

На чыстым аркушы, пад вузенькім акном,

Прыгожа літары выводзіць ён пяром,

Устаўляючы паміж іх чорнымі радамі

Чырвоную страку; усякімі цвятамі

Разнакалернымі, галоўкамі звяроў

I птах нявіданных, спляценнем завіткоў...

1 вучань: Гэтыя радкі Максім Багдановіч прысвяціў складанай і высакароднай працы перапісчыка кніг. Адно тое, што за такую цяжкую справу ўзялася маладая жанчына, ужо было подзвігам, а наперадзе яе чакалі вялікія справы...

Можна прачытаць дзецям радкі невядомага аўтара, прысвечаныя славутай палачанцы: «Еўфрасіння – незвядальны квет райскага саду. Ефрасіння – арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую».

У канцы занятку вучням прапануецца прыдумаць верш, напісаць міні-сачыненне, намаляваць малюнак (па выбару, можна па групах).

3. Падвядзенне вынікаў.




2


Нравится материал? Поддержи автора!

Ещё документы из категории разное:

X Код для использования на сайте:
Ширина блока px

Скопируйте этот код и вставьте себе на сайт

X

Чтобы скачать документ, порекомендуйте, пожалуйста, его своим друзьям в любой соц. сети.

После чего кнопка «СКАЧАТЬ» станет доступной!

Кнопочки находятся чуть ниже. Спасибо!

Кнопки:

Скачать документ